
КАМАНДЗІРЫ ЗАЎСЁДЫ БЫЛІ ШЧЫРЫЯ З НАМІ
«Камандзіры заўсёды былі шчырыя з намі», - бразілец з 2-га Інтэрнацыянальнага легіёну абароны Украіны расказвае, як легіянераў рыхтуюць да самых складаных місій і жорсткіх баёў
Яшуа ўжо амаль два гады змагаецца ў шэрагах Інтэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны. Раней ён больш за год служыў у механізаванай брыгадзе Узброеных сіл Бразіліі і не хавае, што адной з прычын яго рашэння паехаць ва Украіну было жаданне атрымаць сапраўдны баявы досвед. Але галоўнае, што прымусіла яго апрануць украінскі вайськовую форму, - гэта мноства відэа, на якіх расейскія акупанты забіваюць жанчын і дзяцей. Ваяр не мог прыняць таго, што такое адбываецца ў сучасным свеце. Сёння, прайшоўшы пекла Бахмута, жорсткія баі ў Серабранскім лесе, перажыўшы раненне і страты баявых таварышчаў, выйшаўшы пераможцам з неверагодна цяжкіх сутыкненняў, Яшуа вярнуўся ў строй. Ён з упэўненасцю глядзіць у будучыню і больш за ўсё цэніць шчырасць - шчырасць сваіх таварышчаў і сваіх камандзіраў.
Журналістам удалося трапіць на ўручэнне медаля «За раненне» абаронцу.
— Гэты легіянер праявіў сябе неверагодна годна. Ён атрымаў узнагароду за свае раны, за кроў, якую праліў за свабоду Украіны, — падкрэсліў камандзір падраздзялення, уручаючы медаль Яшуа. — Ён вярнуўся ў строй і працягне свой гераічны шлях. Я ганаруся табой, мой сябар, дзякуй табе за службу, — сказаў камандзір, паціскаючы яму руку. — Вось такія хлопцы з усяго свету абараняюць нашу незалежнасць, нашу свабоду — і не толькі нашу, а ўсяго свету. Мы глядзім на іх з павагай і ганарымся імі.
Свой першы баявы досьвед Яшуа атрымаў у Бахмуце. Найцяжэйшым для яго было бачыць, як гінуць таварышчы:
— На тым участку расейцы шырока выкарыстоўвалі артылерыю і дроны. Падчас маёй першай місіі яны падарвалі нашу баявую бранітэхніку. Было шмат параненых. Мы не маглі належна аказаць дапамогу з-за адкрытай мясцовасці, — успамінае легіянер. Хоць гэта і не быў самы небяспечны бой для жыцця Яшуа, але менавіта гэты эпізод найбольш урэзаўся ў памяць і прынёс найбольшы боль — усведамленне, што таварышчы ў бядзе, а ты не можаш дапамагчы.
Ваяры Інтэрнацыянальных легіёнаў паспяхова выконвалі заданні надзвычайнай складанасці і небяспекі:
— Само вяртанне адтуль ужо было перамогай для нас, — узгадвае Яшуа пра некаторыя аперацыі. У такіх умовах, акрамя зброі, экіпіроўкі і падрыхтоўкі, надзвычай важнае значэнне мае інфармацыя пра задачу і ўсведамленне сітуацыі. Яшуа з цеплынёй гаворыць пра камандаванне Легіёна, якое прыкладала ўсе намаганні, каб узброіць і забяспечыць салдат і камандзіраў неабходнай інфармацыяй:
— У цэлым, перад сваёй першай аперацыяй у Бахмуце я меў дастаткова інфармацыі. Камандзір паведаміў усе неабходныя даныя і папярэдзіў, што да пазіцыі будзе вельмі цяжка дабрацца. Перад выхадам нам паказалі здымкі з нашых дронаў-разведнікаў. Мы зразумелі, што там шмат артылерыі і дронаў, і што будзе цяжка. Камандзіры нам усё расказалі і таксама папярэдзілі, што не заўсёды будзе магчымасць аказаць належную падтрымку ці дапамогу. Яны заўсёды былі з намі шчырыя.
Нягледзячы на тое, што ў пекле сучаснага поля бою пры колькаснай перавазе агню ворага, забяспечыць ваяра падтрымкай належным чынам не заўсёды магчыма, легіянеры імкнуцца дапамагчы адзін аднаму пры любой магчымасці:
— Калі была магчымасць, мы атрымлівалі сур’ёзную падтрымку, — успамінае Яшуа. — Калі мы знаходзіліся ў лесе, часта прасілі дапамогу і атрымлівалі артылерыйскую і гранатамётную падтрымку. Гэта была рэальная дапамога.
Падчас выканання баявых задач легіянер быў паранены двойчы. Першы раз — у Бахмуце, падчас эвакуацыі:
— Гэта было нешта нязначнае, — кажа Яшуа. — Маленькі асколак трапіў у твар.
Значна цяжэйшай была артылерыйская атака пад Крэмяной:
— Артылерыя трапіла ў бліндаж, і ён абрынуўся на нас, — успамінае ваяр. — Тады мы страцілі аднаго таварыша, яшчэ адзін быў паранены. Гэта было цяжка. Пасля таго я атрымаў медаль, і цяпер ён служыць мне напамінам пра палеглых таварышчаў.
Яшуа прайшоў курс лячэння і рэабілітацыі, але вярнуўся ў падраздзяленне, бо адчувае, што патрэбны Украіне і сваім таварышчам:
— Я думаю, што цяпер гатовы вярнуцца. Гэта тое, што я хачу рабіць. Гэта тое, што мне падабаецца. Хоць вайна - складаная і цяжкая справа, я адчуваю жаданне быць там і дапамагаць. Я адчуваю сябе карысным ва Украіне. Я веру, што самае галоўнае - гэта мая сям’я. Мая сям’я - гэта мае браты па батальёне. Мы прайшлі праз шмат цяжкіх момантаў разам, і таму паміж намі існуе асаблівая псіхалагічная сувязь.
Пасля выпрабаванняў і слаўных перамог, дасягнутых высокім коштам, баявая сям’я Другога Інтэрнацыянальнага легіёну абароны Украіны як ніколі гатовая да новых выклікаў. Бо менавіта яны - тыя самыя «кабальеры» - рыцары XXI стагоддзя, легіянеры вольнага свету, якія не церпяць несправядлівага гвалту і гатовы пераадолець паўпланеты, каб спыніць яго са зброяй у руках і адвагай у сэрцы. А паміж сабой яны найбольш паважаюць сумленнасць, адкрыта гавораць пра непрыемнае і тонка адчуваюць плячо таварышча. Яшуа, бразілец, стаў адным з найлепшых сярод іх і працягвае трымаць лінію, бо адчувае, што патрэбны Украіне і сваім братам па зброі.
У шэрагах Другога Інтэрнацыянальнага легіёну абароны Украіны служаць грамадзяне больш чым з 35 краін. Агулам жа ў Інтэрнацыянальных легіёнах прадстаўлены людзі з больш чым 75 краін свету.
Нядаўна працэдура далучэння да службы была спрошчана, і цяпер украінскія і замежныя добраахвотнікі могуць наўпрост далучыцца да канкрэтнага падраздзялення аднаго з Інтэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны, без рызыкі быць перанакіраванымі ў іншыя вайсковыя часткі.