«Бахмут быў нечым накшталт «Вітаем ва Украіне», — кажа Джэй-Сі, бразільскі штурмовік, рэкрутэр і валанцёр
Удзел замежных валанцёраў у вайне Украіны за незалежнасць ахоплівае значна больш, чым проста баявыя дзеянні, тактычную медыцыну ці лагістыку. Бразільскі валанцёр з пазыўным «Джэй-Сі» зараз выконвае складаную і надзвычай важную місію — набор. Ён добра ведае, якія якасці павінен мець кандыдат, што патэнцыйным валанцёрам трэба разумець і якія парады яны павінны пачуць, перш чым прыязджаць ва Украіну. Джэй-Сі гаворыць з досведу: ён змагаўся з расійскімі войскамі ў гарадскіх руінах Бахмута, уздоўж палаючых берагоў Дняпра ў Херсонскай вобласці і на абарончых лініях, што цягнуцца праз бясконцыя палі Запарожжа.
«Я родам з Бразіліі. Я прыехаў ва Украіну ў 2023 годзе, бо запрасіў мяне мой украінскі сябар — калега з кампаніі, дзе мы працавалі разам, — кажа Джэй-Сі. — Мае першыя ўражанні ад Украіны былі сумессю захаплення і занепакоенасці з-за маштабнага расійскага ўварвання. Потым я вырашыў выкарыстаць свой досвед, каб дапамагчы ўкраінскай арміі».
Валёнтара ўразілі як сябры, якія чакалі яго, нягледзячы на пачатак поўнамаштабнай вайны, так і стаўленне ўкраінцаў да замежных валанцёраў у цэлым:
«Людзі ва Украіне вельмі прыязныя. Калі вам нешта трэба, яны спрабуюць дапамагчы. Няважна, з якой вы краіны — яны ведаюць, што вы прыйшлі сюды дапамагаць, і ставяцца да вас адпаведна».
Яшчэ да прыбыцця ва Украіну Джэй-Сі ўжо меў баявы досвед дзякуючы міратворчым місіям:
«Мая першая вайна была ў Косаве ў 1999 годзе. Менавіта там я набыў досвед у міжнародным супрацоўніцтве. Але гэтая вайна вельмі адрозніваецца. Цяпер у нас ёсць беспілотнікі, прылады начнога бачання, цеплавізіёнеры. Гэта вельмі цікава — я думаю, гэта ўрок для ўсіх армій свету, дэманстрацыя таго, як можна выкарыстоўваць новыя тэхналогіі. Шкада, што іх выкарыстоўваюць для разбурэнняў».
Пасля далучэння да Узброеных сіл Украіны Джы-Сі хутка апынуўся ў самым пекле баёў:
«Мой першы досвед на лініі фронту ва Украіне — гэта баі за Бахмут. Гэта было як «Вітаем ва Украіне». У той час мы былі вельмі агрэсіўнымі і пачалі прасоўвацца па пазіцы праціўніка. Расіяне сканцэнтравалі там усю сваю артылерыю, каб спыніць нас, бо мы прасунуліся на кіламетры наперад. Тады мы зразумелі, што нам нечага не хапае — лагістыка не паспявала. Я не хваляваўся, што давядзецца змагацца з ворагам тварам да твару. Нас больш турбавалі беспілотнікі. Яны могуць знайсці цябе дзе заўгодна. Няважна, дзень гэта ці ноч — яны дакладна ведаюць, дзе ты знаходзішся. Потым яны скідаюць гранаты, запрашаюць мінамётны агонь і пасылаюць дронаў-самагубцаў. Гэта было вельмі цяжка. Бахмут быў маім першым досведам у штурмавой роце. Я дакладна ведаю, колькі жыццяў губляецца ў такіх умовах. Гэтыя ўспаміны застаюцца з табой. І потым ты працягваеш рухацца наперад. Але тая бітва была надзвычай цяжкай».
Пасля баёў за Бахмут і перыяду аднаўлення і рэарганізацыі падраздзяленне Джэй-Сі было перадыслакавана на паўднёвы тэатр ваенных дзеянняў:
«Мы дзейнічалі каля Херсона, абараняючы бераг ракі. Мы зрабілі ўсё, што маглі, у той сітуацыі, таму што пераходзіць раку няпроста — асабліва калі вораг чакае на другім беразе. Пазней мы ваявалі ў Запарожжы. Гэта была абарончая лінія на адкрытых палях».
Джэй-Сі не хавае праўду ад сваёй сям'і. Яны ведаюць, дзе ён і чым займаецца, — і падтрымліваюць яго:
«Я размаўляю са сваім братам кожны тыдзень. Ён заўсёды кажа мне: "Заставайся ў жывых і рабі сваю справу"».
Валанцёр перасцерагае не недаацэньваць чалавечыя рэсурсы і магчымасці Расіі, параўноўваючы барацьбу Украіны з біблейскай гісторыяй пра Давіда і Галіяфа:
«Калі рускія атакуюць, вы бачыце, колькі ў іх людзей і наколькі яны магутныя. Тады вы разумееце, што ў іх велізарная краіна і велізарная армія. Але ўкраінскія абаронцы моцныя паасобку. Яны ведаюць, як працаваць з рознымі тыпамі тэхнікі. У нас ёсць кваліфікаваны персанал. Гэта як Давід і Галіяф. Мы проста спрабуем абараніць сябе, абараніць адно аднаго і вярнуць усіх дадому. Падчас місій вайсковая часць становіцца падобнай на сям'ю. Але сітуацыя вельмі складаная. Выжыць і абараніць сваіх пабрацімаў у такіх умовах надзвычай цяжка».
Нягледзячы на адкрытую гаворку пра цяжкасці вайны і складаную сітуацыю на фронце, Джэй-Сі таксама папярэджвае не паддавацца празмернаму страху або пераацэньваць ворага:
«Яны не складаны вораг. У іх проста больш людзей і больш тэхнікі. Яны разлічваюць на практычныя рашэнні. Мы павінны працягваць развівацца — тэхнічна і лагістычна. За кожным салдатам стаіць вялікая праца, асабліва ў лагістыцы. Армія — гэта як кампанія. Чым больш людзей гэта разумеюць, тым больш эфектыўнай яна становіцца. Нам трэба змяніць наша мысленне дзеля будучыні ўкраінскай арміі — новыя тактыкі, новая тэхніка і новае бачанне вайны. Тады будзе лягчэй перамагчы вайну савецкага тыпу, якую вядзе Расія. Аднойчы нехта сказаў, што расійская армія не моцная, а доўгая. Гэта праўда. Іх армія вялікая, але не найлепшая. І калі людзі кажуць, што расійская армія — «не другая армія ў свеце, а другая армія ва Украіне», гэта таксама праўда. Але нам усё роўна патрэбна сіла. Нам патрэбна больш людзей і больш тэхнікі».
Тэкст: Уладзімір Патола
Мантаж відэа і пераклад: Дзмітрый Талкачоў
Відэа і фота: Уладзімір Патола і Аляксандр Лос