how to join ILDU

ЯК ДАЛУЧЫЦЦА ДА ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАГА ЛЕГІЁНА АБАРОНЫ УКРАІНЫ

У гэтым артыкуле вы знойдзеце адказы на наступныя пытанні:

 

Як уступіць у шэрагі Украінскага войска?

Які заробак у Ініернацыянальным Легіёне?

Як абараніць свае персанальныя дадзеныя?

І шмат іншага.

 

Афіцыйнае паведамленне Камандавання Інтэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны

 

Гісторыя Інтэрнацыянальных Легіёнаў абароны Украіны пачалася больш за тры гады таму - сотні баявых сутыкненняў і складаных аперацый, удзел у вызваленні дзясяткаў населеных пунктаў, штодзённая баявая праца і гучныя перамогі. Інтэрнацыянальныя Легіёны дзейнічаюць у форме асобных батальёнаў, падпарадкаваных Камандаванню Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны. За гэты час прадстаўнікі больш як 75 краін свету змагаліся побач з украінцамі супраць расейскіх акупантаў.

 

Замежныя валанцёры і іх сем’і падтрымліваюць сувязь праз сацыяльныя сеткі. У інфармацыйнай прасторы можна сустрэць шмат супольнасцяў, якія прэтэндуюць на сувязь з Легіёнамі. Аднак варта ведаць, што сімволіку Інтэрнацыянальнага Легіёна могуць выкарыстоўваць і ворагі, і ашуканцы. Ёсць нават сайты і старонкі, якія ствараюцца трэцімі асобамі без удзелу кіраўніцтва Легіёнаў - для збору асабістых дадзеных пад выглядам «рэкрутынгу».

 

Каб не падвяргаць рызыцы свае дадзеныя і бяспеку, карыстайцеся выключна афіцыйнымі рэсурсамі пры жаданні далучыцца да Легіёна.

 

Афіцыйны спецыялізаваны рэсурс для набору замежных добраахвотнікаў - гэта сайт:

 

https://ildu.mil.gov.ua

 

Даменная зона mil.gov.ua сведчыць пра належнасць да Міністэрства абароны Украіны. Такі сайт не можа быць створаны прыватнымі асобамі ці камерцыйнымі структурамі. Уся інфармацыя, якая трапляе на гэты рэсурс, ахоўваецца падраздзяленнямі кібербяспекі Украіны. Захаванасць і канфідэнцыйнасць інфармацыі гарантуецца дзяржавай.

 

Каб далучыцца да аднаго з падраздзяленняў Інтэрнаціоналыянальных Легіёнаў, неабходна:

Крок 1:

Запоўніць анкету на сайце: 

https://ildu.mil.gov.ua

Крок 2:

З вамі звяжацца рэкруцёр і прызначыць сумоўе.

Крок 3:

Прыбыць ва Украіну. На пункце пропуску «Шэгіні» на ўкраінска-польскай мяжы адшукаць цэнтр набору Інтэрнацыянальных Легіёнаў.

Крок 4:

Затым вас аўтобусам даставяць у рэкрутынгавы цэнтр. Там кандыдат на службу звычайна замацоўваюць за пэўным падраздзяленнем, і фармуюць асабістую справу.

Крок 5:

Затым ваенным транспартам кандыдата перавозяць на навучальную базу. Тут інструктары ацэньваюць фізічную форму, веды і навыкі. Пасля гэтага падпісваецца кантракт. З гэтага моманту кандыдат афіцыйна становіцца вайскоўцам і атрымлівае ўсе гарантыі: заробак, харчаванне, форму, экіпіроўку, медыцынскае забеспячэнне і г.д. Заробак на этапе навучання - ад 20 200 грыўняў, без баявых выплат. Навучанне доўжыцца да 1,5 месяца ў залежнасці ад досведу. Пасля гэтага разам з інструктарамі вызначаюцца канкрэтныя задачы і месца службы.

Крок 6:

У зоне баявых дзеянняў праходзіць дадатковае трэніраванне і зладжванне з баявой групай. З дня прыбыцця на лінію фронту дадаецца 30 000 грн у месяц дадатковага ўзнагароджання.

Крок 7:

Падчас выканання баявых задач вайсковец атрымлівае 100 000 грн у месяц у залежнасці ад колькасці дзён удзелу ў баях. За кожныя 30 дзён на пярэднім краі — яшчэ 70 000 грн бонус.

Крок 8:

Вы - Легіянер вольнага свету, адзін з найлепшых людзей гэтай планеты, які змагаецца за мір, дабро, справядлівасць, дэмакратыю і агульную будучыню. За нашую і вашую свабоду!

Інтэрнацыянальныя Легіёны Абароны Украіны - гэта унікальнае баявое братэрства рыцараў, з’яднаных агульнымі каштоўнасцямі і досведам, дзе захоўваецца індывідуальнасць і гонар кожнага. Усяго нямнога замежнікаў ідуць у Легіён дзеля грошай. За тры гады баявых дзеянняў яны атрымалі вялікую славу і непахісную рэпутацыю.

 

Досвед службы ў Інтэрнацыянальных Легіёнах прызнаецца ваеннымі і праваахоўнымі структурамі многіх краін свету. Многія пасля перамогі застаюцца ва Украіне. Але незалежна ад таго, куды ветэран паедзе пасля кантракта - з ім заўсёды будуць яго гонар, баявы досвед і павага братоў Легіёна.

 

З павагай,

Камандаванне Інтэрнацыянальных Легіёнаў Абароны Украіны