"У нас таксама ёсць зубы" – Алекс, вайсковец 2-га Інтэрнацыянальнага легіёну абароны Украіны.
Вайна пастаянна змяняецца. Ветэраны многіх ваенных канфліктаў, прыязджаючы ва Украіну, прызнаюць, што іх папярэдні досвед не зусім актуальны. Адзін з самых балючых фактараў і небяспечных інструментаў сучаснай расійска-украінскай вайны — гэта дроны. Пагроза, якая можа заўважыць цябе амаль заўсёды і паўсюль, здольная забіць самастойна або накіраваць іншыя сродкі паражэння.
Аднак украінскія воіны не маюць часу на сум або страх. Яны адаптуюцца і трэніруюцца, каб быць гатовымі да любых варыянтаў развіцця падзей.
У раёне баявых дзеянняў на Харкаўшчыне інструктары правялі чарговыя вучэнні па стральбе з мэтай супрацьдзеяння беспілотным лятальным апаратам. Трапіць у хуткасны дрон з гладкарыжэй стрэльбы значна прасцей, чым з нарэзнай армійскай зброі. Высокая спыняльная дзеянне і шырокае рассейванне за такіх умоваў эфектыўна кампенсуюць меншую хуткасць кулі і далёкасць стральбы. Аднак, стрэльба мае свае асаблівасці. Для абароны ад хуткаснай лятучай выбухоўкі трэба валодаць ёю не проста ўпэўнена — а сапраўды майстэрска.
Нягледзячы на існаванне больш тэхналагічных і далёкабійных сродкаў, як паказвае практыка, стрэльба — гэта самы надзейны і адзін з самых танных “лекаў” ад дронаў, які заўсёды пад рукой у пяхотніка ці спецназаўца. Стрэльбе ўсё адно, кіруецца варожая “птушка” па радыёхвалях або з дапамогай аптавалаконнага кабеля. У стрэльбы ніколі не сядзе акумулятар і не “адключацца кантакты”.
Ваяры Інтэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны не спыняюць удасканальваць сваё майстэрства паміж выкананнем баявых задач. Яны вучацца змагацца з тым, з чым сутыкнуцца заўтра. Трэніруюцца, каб выжыць і перамагчы. Толькі актуальны досвед і толькі ў найлепшых.
Далучайся да смелых, пракачвай свой досвед разам з намі — і ты заўсёды будзеш на ўзроўні, гатовы да любых выклікаў і пагроз.
Тэкст: Уладзімір Патола
Фота, відэа: Аляксандр Лось