Command Statement ILDU

ЗАЯВА КАМАНДАВАННЯ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНЫХ ЛЕГІЁНАЎ АБАРОНЫ УКРАІНЫ

У рамках дэструктыўнага інфармацыйна-псіхалагічнага ўплыву вораг, а менавіта так званы “следчы камітэт” маскоўскага рэжыму, пачаў абвяшчаць “прысуды” завочна прадстаўнікам Інтэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны. Раней расейскія рэпрэсіўна-карныя органы і ваенна-тэрарыстычныя групоўкі ўжо спрабавалі выкарыстоўваць падобныя фальсіфікацыі для ціску на стратэгічнае і аператыўнае камандаванне Сіл абароны Украіны. Выкарыстанне такіх метадаў -   падмены паняццяў і тэрору у дачыненні да салдатаў і камандзіраў тактычнага ўзроўню сведчыць пра надзвычайную баявую эфектыўнасць Інтэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны, што прымушае ворага публічна дэманстраваць сваю імпатэнтную лютасць пасля правалаў на полі бою.

 

У сувязі з гэтым Камандаванне Ітэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны заяўляе, што ўсе вайскоўцы Легіёнаў з’яўляюцца дзеючымі вайскоўцамі Узброеных Сіл Украіны, строга прытрымліваюцца правілаў вядзення вайны, выконваюць нормы Міжнароднага гуманітарнага права і дзейнічаюць у адпаведнасці з міжнароднымі канвенцыямі.

 

Раб у прынцыпе не можа судзіць вольнага.

 

Мы ўсе ўбачым пакаранне сапраўдных ваенных злачынцаў, уключаючы прадстаўнікоў рэпрэсіўна-карных структур, такіх як так званы “следчы камітэт”, а таксама прапагандыстаў расейскай дыктатуры, пасля нашай перамогі і суда над расейскімі ваеннымі злачынцамі ў Міжнародным крымінальным судзе. І, вядома, гаворка ідзе пра тых ваенных злачынцаў, хто дажывe да суда ў гэтай жорсткай вайне, распачатай расейскім таталітарным рэжымам.

 

Камандаванне Інтэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны з упэўненасцю заяўляе, што салдаты, сяржанты і афіцэры нашых падраздзяленняў добрасумленна, самаахвярна і прафесійна штодня выконваюць сваю службу, выкарыстоўваючы ўсе наяўныя калібры для набліжэння перамогі чалавецтва і дэмакратычных каштоўнасцяў над увасабленнем сусветнага зла ў выглядзе расейскай дыктатуры і хваравітых амбіцый сусветнага панавання ў XXI стагоддзі.

 

Камандаванне Легіёнаў з гонарам запрашае грамадзянаў вольнага свету - украінцаў і замежнікаў з розных краін - далучыцца да нас, каб разам - са зброяй, адвагай і адзінствам - адправіць у мінулае дыктатуру, рэпрэсіі, тэрор, запалохванне і крывавую жорсткасць, за якую наш вораг вядомы на працягу ўсёй сваёй гісторыі.

 

Камандаванне Інтэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны выказвае шчырую падзяку легіянерам вольнага свету, усяму асабоваму складу Легіёна - за мужнасць, адданасць, высокую баявую эфектыўнасць, магутную агнявую моц і маральна-псіхалагічны ўплыў на ворага.

 

Дзеля нашага сучаснага і будучыні нашых дзяцей.


За нашу і вашу свабоду!