
АСЦЯРОЖНА! ДЭЗІНФАРМАЦЫЯ
Розныя СМІ апублікавалі паведамленні пра тое, што іранскі журналіст Куруш Сехаты далучыўся да Інтэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны. У большасці матэрыялаў сцвярджалася, што Куруш Сехаты “ваюе на фронце” і “праходзіць прафесійную вайсковую падрыхтоўку” ў адным з падраздзяленняў Інтэрнацыянальнага легіёну.
Гэта інфармацыя не адпавядае рэальнасці.
Куруш Сехаты (Kourosh Sehhati), які называе сябе журналістам з Ірана, сапраўды падаваў заяўку на ўступленне ў адзін з Інтэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны.
Усе вайскоўцы Інтэрнацыянальных легіёнаў з'яўляюцца служачымі Узброеных Сіл Украіны і маюць адпаведныя правы, абавязкі і забеспячэнне. Заключэнне кантракту на вайсковую службу ў адным з Інтэрнацыянальных легіёнаў адбываецца толькі пасля выканання пэўнай працэдуры, якая ўключае:
- правядзенне мерапрыемстваў па адборы і спецыяльнай праверцы асобы замежніка,
- праверку законнасці знаходжання кандыдата на тэрыторыі Украіны,
- ацэнку яго фізічных здольнасцяў, ведаў, уменняў, навыкаў кандыдата ўпаўнаважанымі асобамі і складнікамі Сіл абароны Украіны, праваахоўнымі органамі і спецыяльнымі службамі.
Толькі пасля гэтага можа быць заключаны кантракт і замежны добраахвотнік накіроўваецца на базавую вайсковую падрыхтоўку.
Камандаванне Інтэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны паведамляе, што на сённяшні дзень з асобай, якая падавала дакументы на імя Куруш Сехаты (Kourosh Sehhati) і прадстаўляецца журналістам з Ірана, кантракт на вайсковую службу НЕ быў заключаны. Гэтая асоба не была накіравана на навучанне ў падраздзяленнях Інтэрнацыянальных Легіёнаў абароны Украіны і не праходзіла такога навучання. Таксама гэтая асоба не была накіравана Камандаваннем Інтэрнацыянальных Легіёнаў у раён баявых дзеянняў, не атрымлівала і не выконвала ніякіх баявых або іншых задач ад імя Командування Інтэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны.
Камандаванне падтрымлівае імкненне прадстаўнікоў прыгнечаных народаў змагацца супраць тэрарыстычных таталітарных рэжымаў. Аднак барацьба за дэмакратычныя каштоўнасці і свабоду не можа весціся праз хлусню, маніпуляцыі і распаўсюджванне фэйкаў.
Камандаванне Інтэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны заклікае прадстаўнікоў СМІ ўважліва ставіцца да праверкі інфармацыі. Група па сувязях са СМІ Інтэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны, гатовая аказваць падтрымку прадстаўнікам СМІ у правядзенні якаснай рэдакцыйнай працы, у тым ліку, у праверцы сумнеўнай інфармацыі, якая тычыцца Інтэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны, у межах дзейнага заканадаўства Украіны.