ILDU Three years side by side

ТРЫ ГАДЫ ПЛЯЧО Ў ПЛЯЧО

27 лютага 2022 года Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да замежнікаў з заклікам далучыцца да барацьбы супраць расейскай узброенай агрэсіі. З гэтага моманту пачынаецца гісторыя Інтэрнацыянальных легіёнаў абароны Украіны. Вось ужо тры гады добраахвотнікі, легіянеры вольнага свету, змагаюцца побач з украінцамі ва ўнікальных шматнацыянальных падраздзяленнях супраць расейскіх акупантаў. Яны абаранілі Кіеў, вызвалілі Харкаўскую вобласць, змагаліся за Бахмут і Пакроўск, удзельнічалі ў бліскучых аперацыях амаль ва ўсіх самых гарачых кропках гэтай вайны. Інтэрнацыянальныя легіёны абароны Украіны прайшлі гераічны шлях у складзе Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны і заслужана носяць ваенную славу.

 

Барацьба працягваецца.

 

Далучайся да адважных!